Генерал лефеўрыстаў назваў умовы яднання з Рымам
Генеральны настаяцель традыцыяналісцкага каталіцкага святарскага брацтва святога Пія X, біскуп Бернар Фелле падчас свайго выступу ў касцёле святога Антонія ў Уонгануі (Новая Зеландыя) распавёў пра ўмовы, на якіх брацтва згоднае на поўнае яднанне з Ватыканам.
«Адным з нашых варункаў, якія не падлягаюць абмеркаванню, з’яўляецца тое, што мы не будзем залежаць ад біскупаў. Бачыце, што стала з Брацтвам святога Пятра і іншымі. Яны цалкам заблакаваныя, калі аддаюцца на ласку біскупаў. Мы кажам «не». Мы не пойдзем такім шляхам», – сказаў ён, перадае fsspx.pl.
Паводле яго слоў, Рым прапануе лефеўрыстам новую кананічную структуру на чале з біскупам, якога б абіраў Папа з ліку трох прэтэндэнтаў, якіх абрала Брацтва з ліку сваіх членаў. Біскуп будзе вяршэнстваваць над святарамі, манахамі і вернікамі, якія б хацелі далучыцца да брацтва. І вернікі маглі б атрымліваць ад святароў братэрства ўсе Сакрамэнты.
Таксама біскуп будзе мець права адкрываць школы, семінарыі, высвячаць святароў і нават засноўваць манаскія аб’яднанні, прымаць святароў, якія хацелі б далучыцца да брацтва. «Нешта накшталт супердыяцэзіі, незалежнай ад мясцовых ардынарыяў. Іншымі словамі, для вас бы нічога не памянялася. Памянялася б толькі тое, што вас прызналі б каталікамі», – адзначыў біскуп, звяртаючыся да членаў Брацтва.
Фота pravoslavnews.com.ua
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)