“Хронікі Нарніі” выйшлі па-беларуску! У суботу ў Акадэмкнізе – старт продажаў

14359786_10210581547485109_190309597_o

17 верасня, у суботу, а 12:00 адбудзецца прэзэнтацыя і старт продажаў кнігі “Хронікі Нарніі. Пляменнік чараўніка”.

У дзень прэзентацыі дзейнічаюць спецыяльныя кошты на кнігу. Больш за тое, кожны, хто набудзе кнігу ў гэты дзень, атрымае падарунак ад ініцыятараў выдання.

Там жа, у “Акадэмкнізе”, будзе праходзіць аўтограф-сесія перакладніцы першай часткі “Хронік” Надзеі Кім.

Прыходзіць у кнігарню ў суботу, 17 верасня, можна на працягу ўсяго дня – з 12:00 да 17:00. Калі не атрымліваецца – можна замовіць кнігу наўпрост праз сайт narnia.by.

“Хронікі Нарніі” — залатая класіка літаратуры. К. С. Льюіс разам з Дж. Р. Р. Толкіным (трылогія “Уладар пярсцёнкаў”) лічацца заснавальнікамі і найлепшымі прадстаўнікамі жанру фэнтэзі.

Серыя з сямі кніг пра Нарнію карыстаецца вялікай папулярнасцю ва ўсім свеце. За гэты час было прададзена 120 мільёнаў копіяў на 41-й мове. Цяпер знакамітыя “Хронікі Нарніі” выходзяць і па-беларуску. “Пляменнік чараўніка” – першая кніга з серыі.

Кніга выйшла з малюнкамі Паўліны Бэйнс, якімі было аздоблена самае першае арыгінальнае выданне “Хронік”.

Паводле ініцыятараў выдання Аляксея Шэіна і Андрэя Кіма да друку рыхтуецца другі том серыі: знакамітая кніга “Леў, Вядзьмарка і гардэроб”.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі