ЕНП: Беларускія выбары не адпавядалі дэмакратычным стандартам
Еўрапейская народная партыя ў сувязі з мінулымі ў Беларусі парламенцкімі выбарамі 11 верасня глыбока шкадуе аб тым, што краіна не выканала міжнародныя абавязацельствы і стандарты сумленнасці выбараў. Пра гэта паведамілі ў ЕНП.
“Шкада, што яшчэ адны выбары ў Беларусі не апраўдалі міжнародных правілаў, бо іх правядзенне нельга лічыць ні свабодным, ні справядлівым, ні дэмакратычным. Нягледзячы на шматлікія міжнародныя рэкамендацыі аб тым, як рэфармаваць і адаптаваць выбарчае заканадаўства, быў дасягнуты вельмі нязначны прагрэс”, – заявіў генеральны сакратар ЕНП Антоніё Лопэс-Істурыс.
“Недапушчальна, што палітычная апазіцыя ў Беларусі працягвае падаўляцца, што неаднаразова адмаўляюць у рэгістрацыі новых палітычных партый і грамадскіх арганізацый. На гэтых выбарах зноў незалежнасць СМІ была абмежаваная, доступ міжнародных назіральнікаў да падліку галасоў ускладнены, а сістэмай датэрміновага галасавання злоўжывалі, як было падкрэслена ў папярэдніх высновах БДІПЧ АБСЕ. Гэтыя і многія іншыя перашкоды стварылі сур’ёзныя цяжкасці падчас выбарчай кампаніі для правацэнтрысцкай кааліцыі, сфармаванай Аб’яднанай грамадзянскай партыяй, Хрысціянска-дэмакратычнай партыяй і Рухам «За свабоду», а таксама для БНФ і астатняй дэмакратычны апазіцыі”, – дадаў старшыня ЕНП Жозэф Доль.
“Я слаўлю мужнасць і рашучасць гэтых партый прасоўваць еўрапейскія каштоўнасці і змагацца за дэмакратыю ў Беларусі, і я заклікаю ўлады працаваць у больш цесным супрацоўніцтве з ЕС і іншымі міжнароднымі арганізацыямі для ажыццяўлення рэкамендацый БДІПЧ АБСЕ напярэдадні мясцовых выбараў, якія адбудуцца праз год-паўтара” , – сказаў Антоніё Лопэс-Істурыс.
“ЕНП працягне падтрымліваць народ Беларусі, моладзь як будучыню краіны, правацэнтрысцкую апазіцыю і нашых членаў, якія змагаюцца кожны дзень за свабодную, дэмакратычную, сучасную і еўрапейскую Беларусь. Мы будзем сачыць за развіццём падзей у Беларусі, якая застаецца ў нашым парадку дня”, – заключыў прэзідэнт ЕНП.
ЕНП з’яўляецца найбуйнейшай і найбольш уплывовай палітычнай партыяй агульнаеўрапейскага ўзроўню правацэнтрысцкай накіраванасці, якая ўключае ў сябе 75 партый-членаў з 40 краін, прэзідэнтаў Еўрапейскай камісіі і Еўрапейскага Савета, кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў сямі краін ЕС і пяці краін па-за ЕС, 14 членаў Еўрапейскай камісіі і найбуйнейшую групу ў Еўрапейскім парламенце.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- “Казка пра Белага анёла, Зорку і цёмную краіну, якая робіцца светлай”. Казка ад Паўла Севярынца 15.01.2021 17:31
- Арцыбіскуп Кандрусевіч выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю Мітрапаліта Філарэта 13.01.2021 10:28
- Памёр мітрапаліт Філарэт, Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі 12.01.2021 14:32
- Віншаванне архіепіскапа Арцемія з нагоды свята Хрыстовага нараджэння 07.01.2021 10:53
- Францішак прыняў адстаўку арцыбіскупа Кандрусевіча 03.01.2021 15:30
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)
- Біскуп Віцебскі: Мастацтва не дазваляе чалавеку стацца звыклым да прыгажосці наваколля (фотарэпартаж)
- «Школа нараджэння» прайшла ў Навагрудку (фотарэпартаж)