У Кобрыне выпадкова знеслі помнік Сувораву
У Кобрыне 17 верасня кіроўца грузавіка выпадкова знёс бюст расійскаму палкаводцу Аляксандру Сувораву, усталяваны перад уваходам у Кобрынскі ваенна-гістарычны музей. Пра гэта ў Facebook паведаміў мясцовы актывіст аргкамітэту “Беларускай хрысціянскай дэмакратыі” Віктар Гарбачэўскі.
«Сёння ў Кобрыне шляхам небяспечнага і дакладнага манеўравання знішчаны помнік кату Беларусі – Сувораву. Ура! Так значна лепш. Дзякуй кіроўцу Брэсцкага мясакамбіната», – адзначыў ён.
Усяго ў Кобрыне ў часы СССР было ўсталявана два бюсты і адзін помнік Сувораву ў поўны рост.
Аляксандр Сувораў (1729-1800) – расійскі палкаводзец, які ў гісторыю Беларусі ўвайшоў актыўным удзелам у крывавым задушэнні вызваленчых Барскай канфедэрацыі ў 1768-1772 гадах і паўстання пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі ў 1794 годзе. За падаўленне апошняга ён быў уганараваны Кобрынскай воласцю з больш чым 13 тыс. мужчынскага насельніцтва. Супраць яго ўшанавання ў Беларусі актыўна выступаюць нацыянальна-арыентаваныя сілы.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)