“Уздымаем па-над Беларуссю бел-чырвона-белы сцяг Хрыста”: фотарэпартаж з акцыі ў Менску

У 25-ю гадавіну надання дзяржаўнага статусу гербу «Пагоня» і бел-чырвона-белага сцягу ў Менску адбылася акцыя пад назваю “Праспект нацыянальнага сцягу”, ініцыятарамі якой выступілі грамадскія актывісты Зміцер Дашкевіч, Павел Вінаградаў і Яўген Афнагель.

Яны заклікалі ўзняць “па-над Беларуссю бел-чырвона-белы сцяг Хрыста”.

Не менш за 50 сцягоў трымалі ў руках удзельнікі, якія стаялі ўздоўж галоўнай сталічнай вуліцы ад Кастрычніцкай плошчы да плошчы Незалежнасці. Мінакам прапаноўвалі стужкі і паштоўкі ад ініцыятывы Арт-Сядзіба.

Фота Paval Hadzinski

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі