Іранскі юрыст: у Іране людзей могуць пакараць за вераадступніцтва

iran

Чалавек, які перайшоў з ісламу ў іншую рэлігію, можа сутыкнуцца з пераследам з боку іранскіх уладаў. Пра гэта ў каментары Krynica.info распавёў іранскі юрыст Пархам Мехрарам.

«Злачынства называецца “адступніцтва” (Ertedaad: ارتداد). У Крымінальным кодэксе яно не згадваецца ў якасці злачынства з-за пратэстаў праваабарончых арганізацый. Але ўлады яго ўжываюць з дапамогай некаторых юрыдычных шчылін», – адзначыў суразмоўца.

Разам з тым, паводле яго, пакаранне не з’яўляецца пагалоўным і залежыць ад чалавека. «Звычайна прычынай праблемы можа стаць тое, што чалавек звярнуўся ў новую рэлігію і пераконвае іншых паступіць гэтак жа сама», – сказаў ён. Таксама праблемы могуць паўстаць у сувязі са спробамі праявіць сваю новую рэлігію ў грамадскім месцы.

Пры гэтым юрыст зазначыў, што заявы аб пераходзе з ісламу ў іншую рэлігію часам выкарыстоўваюцца для таго, каб «схавацца ад уладаў».

Як паведамляла Krynica.info, іранскія ўлады патрабуюць экстрадыцыі з Беларусі свайго грамадзяніна Мехрдада Джамшыдыяна, якога абвінавачваюць у забойстве сваіх брата і маці. Іранец абвінавачванні абвяргае і заяўляе, што на Радзіме можа сутыкнуцца з пераследам, бо ў Беларусі перайшоў з ісламу ў хрысціянства. Па дадзеных прадстаўніцтва УВКБ ААН у Мінску, абвінавачаны яшчэ не вычарпаў усе магчымасці атрымання прытулку ў краіне.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі