Навукоўцы з дапамогай рэнтгену прачыталі самы старажытны скрутак Пяцікніжжа
Спецыялісты з ЗША і Ізраіля з дапамогай 3D-мадэлявання і рэнтгенаўскіх прамянёў змаглі расшыфраваць тэкст у старажытнаяўрэйскім скрутку, які быў занадта крохкі, каб яго разгортваць. Цяпер расшыфраваны апошні кавалак скрутка са згарэлай ізраільскай сінагогі Эйн-Геды, які быў знойдзены ў 1970 годзе.
У дакуменце ўтрымліваецца урывак з першай часткі кнігі Лявіт, у якім гаворыцца пра цэласпаленне. Манускрыпт, згодна з радыёвуглеродным аналізам, датуецца III-IV стагоддзем нашай эры. Аднак манера напісання рукапісу можа сведчыць пра тое, што ён быў напісаны ў I стагоддзі да нашай эры – I стагоддзі нашай эры.
Такім чынам, гэта самая старажытная копія біблейскага тэксту, пасля Кумранскіх рукапісаў, датаваных перыядам ад 250 года да н. э. да 68 года н. э. Адначасова гэта самы стары дакумент, які змяшчае ўрывак з Пяцікніжжа. Асноўная частка дакумента была расшыфраваная да ліпеня 2015 года.
Па матэрыялах PHYS.org
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)