Бібліст Дубянецкая: Няхай Лукашэнка папросіць Пуціна падарыць Беларусі кнігу Скарыны

Гродно
У Гродне з лекцыяй пра пераклады Бібліі 22 верасня з публічнай лекцыяй выступіла бібліст, доктар філаcофіі і тэалогіі Ірына Дубянецкая.

У межах «Тыдня беларускага мыслення» сустрэча з гродзенцамі прайшла пад дахам грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Фацімскай, паведамляе Радыё Рацыя.

Разважаючы аб тым, што Біблія мае нацыятворчую функцыю, Ірына Дубянецкая закранула тэму пяцісотага юбілею Бібліі Скарыны, які будзе адзначацца ў 2017 годзе. “На жаль, не відаць, каб улады гэта цікавіла. Варта было б прапанаваць цэлую праграму святкавання Скарыны на міжнародным узроўні, бо гэта адзіная магчымасць Беларусі суперпазітыўна заявіць пра сябе ў свеце, заявіць, што Беларусь – гэта не добрыя спартоўцы і апошняя дыктатура ў Еўропе, а сапраўды вельмі даўняя інтэлектуальная традыцыя, якая шмат у чым апераджала Еўропу”.

“Трэба, каб наш прэзідэнт папрасіў ласкава расейскага прэзідэнта падараваць адну Біблію Скарыны Беларусі. Дзясяткі кнігаў Францішка Скарыны цяпер знаходзяцца ў Расейскай Федэрацыі, у той час, калі ў Беларусі няма іх зусім”.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі