У магілёўскім касцёле па просьбе вернікаў адслужаць Імшу па-руску
У магілёўскім касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава 2 кастрычніка будзе служыцца Святая Імша па-руску. З адпаведнай просьбай да дапаможнага біскупа Менска-Магілёўскай дыяцэзіі, адказнага за Магілёўскую вобласць, Аляксандра Яшэўскага SDB звярнуліся каля 20 вернікаў, якія сябе пазіцыянуюць менавіта як рускія і кажуць, што не разумеюць па-беларуску і па-польску.
Яны просяць мець магчымасць маліцца на мове, якую разумеюць. У каментары Krynica.info біскуп Аляксандр адзначыў, што каля месяца думаў над прапановай і ў выніку пагадзіўся ўключыць у расклад Святую Імшу на рускай мове. Пры гэтым ён падкрэсліў, што штучна яе існаванне ніхто падтрымліваць не будзе. Мінулая падобная спроба ў Магілёве доўга не праіснавала.
Суразмоўца таксама адзначыў, што 20 вернікаў – гэта даволі значная лічба для каталіцкай грамады Магілёўшчыны, дзе ў некаторых раёнах колькасць вернікаў можа ўсяго складаць пару дзясяткаў чалавек.
Нават пасля з’яўлення рускамоўнай Святой Імшы беларуская мова будзе пераважаць у магілёўскай катэдры, дзе ў нядзелю зараз цэлебруецца адна Імша на польскай мове і тры на беларускай.
Аляксандр Яшэўскі падкрэсліў, што Каталіцкі Касцёл з’яўляецца наднацыянальным і адкрытым для людзей розных моў і нацыянальнасцяў, яго задача – несці людзям веру. І таму Касцёл у Беларусі таксама адкрыты да просьбай людзей служыць Імшы на іх роднай мове.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Расійскі мітрапаліт заклікаў спыніць кровапраліццё на ўкраінскай зямлі пасля абстрэлу РФ 06.07.2022 09:25
- У Брэсце прайшоў маштабны крыжовы шлях 05.07.2022 19:50
- У Жыровічах асвяцілі самы вялікі ў Беларусі звон 05.07.2022 15:21
- Новы апостальскі ліст Папы: хопіць палемікі вакол літургіі 04.07.2022 14:33
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж 04.07.2022 10:22
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)