Новым кіраўніком Супольнасці хрысціянскіх журналістаў і блогераў стала Вікторыя Чаплева

chapleva

29 верасня ў Менску на офісе Беларускай Асацыяцыі Журналістаў прайшоў сход Супольнасці хрысціянскіх журналістаў і блогераў. На сустрэчы былі абмеркаваныя планы развіцця супольнасці, адзначэнне 100-гадовага юбілею легендарнай газеты «Крыніца», стварэнне Школы хрысціянскай журналістыкі і каардынацыя артыкулаў у тэме абароны жыцця ў кастрычніку-лістападзе.

Сябры супольнасці прынялі дабраахвотную адстаўку старшыні СХЖБ Анатоля Шырвеля і з вынікам 80% галасоў абралі новага кіраўніка — журналістку «Новага Часу», студэнтку 5 курса журфака БДУ Вікторыю Чаплеву.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі