На СТВ не лічаць каталікоў хрысціянамі?
Вядучы беларускага дзяржаўнага тэлеканала СТВ Юрый Казіятка, анансуючы інтэрв’ю прадстаяцеля Беларускай праваслаўнай царквы, Патрыяршага Экзарх, мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла перадачы «Карціна свету», заявіў, што яго тэмай было ў тым ліку «хрысціяне і каталікі».
Такая фармулёўка прысутнічае як у відэаверсіі інтэрв’ю, так і ў тэкставай.
Між тым каталікі з’яўляюцца прадстаўнікамі найбуйнейшага ў свеце ў напрамку ў хрысціянстве, і другой па колькасці хрысціянскай канфесіі Беларусі. Таксама хрысціянамі з’яўляюцца праваслаўныя (у тым ліку стараабраднікі), прадстаўнікі розных напрамкаў пратэстантызму (лютэране, кальвіністы, баптысты, пяцідзясятнікі і іншыя), вернікі Старажытнаўсходніх Цэркваў (Армянскай, Копцкай, Эфіёпскай і іншых).
Пры гэтым сам мітрапаліт Павел у інтэрв’ю падкрэсліў, што «Каталіцкі Касцёл вызнае Хрыста як выратавальніка свету, як Месію, як Сына Божага», “мы ж хрысціяне, у нас адно Евангелле, у нас адны запаведзі”.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)