У Беларусі 11 прызыўнікоў просяць дазволіць праходжанне альтэрнатыўнай службы

staravojtau

У Беларусі пададзена 11 заяў на замену тэрміновай службы на альтэрнатыўную. Па пяці заявах прынятае станоўчае рашэнне, іншыя яшчэ не разглядаліся.

Пра гэта 6 кастрычніка ў Палаце прадстаўнікоў расказаў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Ігар Старавойтаў, паведамляе ў Facebook журналіст Паўлюк Быкоўскі.

Праходжанне альтэрнатыўнай службы ў Беларусі стала магчымым з 1 ліпеня. Разлічваць на яе могуць толькі вернікі, якія не прымаюць ваенную службу па рэлігійных прычынах.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі