VІ Кангрэс даследчыкаў Беларусі ўзнагародзіў за артыкул пра дачыненні Царквы і аўтарытарных уладаў

Василевич
У Каўнасе 8 кастрычніка ўзнагароджаннем аўтараў лепшых навуковых даследванняў і манаграфіяў года завяршыўся VІ Кангрэс даследчыкаў Беларусі, у якім бралі ўдзел амаль 500 навукоўцаў і мысляраў, у тым ліку, святароў, якія працавалі ў 16-і секцыях.

Тры галоўныя ўзнагароды атрымалі гісторык з Мінска Аляксандр Груша за кнігу “Дакументальная пісьмовасць Вялікага Княства Літоўскага (канец XIV-першая траціна XVI ст.)” – прэмія за лепшую гістарычную кнігу, Цімафей Авілін за кнігу «Паміж небам і зямлёй: этнаастраномія» (прэмія імя Зоры Кіпель за найлепшую кнігу ў галіне гуманітарных навукаў, якую фундуе сям’я Кіпеляў), а таксама – за найлепшую кнігу ў галіне сацыяльна-палітычных навукаў – даследчыца Вольга Кучынская. Яе манаграфія “The Politics of Invisibility: Public Knowledge about Radiation Health Effects after Chernobyl” выйшла ў выдавецтве ўплывовага амерыканскага ўніверсітэта, паведамляе “Наша Ніва”.

Асобна былі ўганараваныя аўтары найлепшых артыкулаў, сярод іх – Наталля Васілевіч, даследчык царкоўнага і рэлігійнага жыцця ў Беларусі, тэолаг, публіцыст. Адным з лепшых прызнаны яе артыкул “Заведама не раўнапраўныя: Царква і дзяржава ў Беларусі пары кансалідаванага аўтарытарызму”, які выйшаў у часопіс “ARCHE”.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі