Міжканфесійная малітва за Беларусь: Хочаш дасканала выконваць Волю Божую? – Маліся за Радзіму!

14643060_681304545367785_505982120_n

11 кастрычніка ў грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа ў Менску адбылася міжканфесійная малітва за Беларусь. Нагодай гэтай супольнай малітвы праваслаўных, пратэстантаў і католікаў сталі паўтара гады Няспыннай малітвы за Беларусь, якая стартавала 12 красавіка 2015 года.

Малітва распачалася а 19.00 спевам псальма, чытаннем Евангелля і невялікай казанню грэка-каталіцкага святара Аляксандра Шыбекі:

“Ёсць рэчы, справы, якія мы выбіраем сабе самі, выбіраем для малітвы, выбіраем для жыцця. У гэтых рэчах мы сваім чалавечым розумам можам памыляцца. А ёсць рэчы, якія мы не выбіраем. Мы не выбіраем, у якой сям’і нам нарадзіцца, у які час і ў якой краіне. Гэта за нас выбірае Бог. І калі мы молімся за гэтыя, выбраныя Богам для нас рэчы, мы дасканала выконваем Волю Божую”.

14643129_681304412034465_2127190224_n

Далей адбылася малітва-праслаўлення – вернікі славілі Госпад спевам, супольна дзякавалі Яму і разам прасілі змяніць Беларусь. На заканчэнне малітвы ўсе перадалі адзін аднаму знак супакою і міру. Скончылася малітоўная сустрэча малітвай за Беларусь грэка-каталіцкага святара Льва Гарошкі і духоўным гімнам “Магутны Божа”.

14686301_681304215367818_797837373_n

Арганізатары выказваюць вялікую падзяку ўсім, хто спрычыніўся да падрыхтоўкі гэтай міжканфесійнай малітвы і ўсім, хто моліцца за сваю Радзіму.

Далучыцца да Няспыннай малітвы за Беларусь можна праз пошту malitvazabielarus@gmail.com.

“І давайце будзем яднацца вакол Таго, Хто ўсіх нас яднае – вакол Госпада нашага Ісуса Хрыста”.

Падрыхтавала Вольга Севярынец

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі