Юрась Губарэвіч узначаліў Рух “За Свабоду”

gubarevicz

На справаздачна-выбарчай канферэнцыі Руху “За Свабоду” 16 кастрычніка адбыліся выбары новага кіраўніка арганізацыі замест Аляксандра Мілінкевіча, які ўзначальвае РЗС з моманту яго ўтварэння ў 2007 годзе.

За лідарства ў арганізацыі змагаліся тры кандыдаты: першы намеснік старшыні Юрась Губарэвіч, намеснік старшыні Алесь Лагвінец і сябра Рады Руху Алесь Таўстыка.

У выніку за Губарэвіча прагаласавалі 59 удзельнікаў справаздачна-выбарчай канферэнцыі, Лагвінца – 51, Таўстыку – 2.

Юрась Губарэвіч нарадзіўся ў 1978 годзе ў Белаазёрску (Бярозаўскі раён). Скончыў энергетычны факультэт Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі і магістратуру Львоўскага рэгіянальнага інстытута дзяржаўнага кіравання Акадэміі дзяржаўнага кіравання пры прэзідэнце Ўкраіны.

Быў адным з арганізатараў “Маладога Фронту”, сакратаром Беларускага студэнцкага прафсаюзу “Салідарнасць”, рэгіянальным каардынатарам Моладзевага інфармацыйнага цэнтру.

У 2003-2008 гадах старшыня Берасцейскай абласной арганізацыі Партыі БНФ, у 2007-2009 – намеснік старшыні ПБНФ. У 2003-2007 гадах быў дэпутатам Белаазёрскага гарсавету дэпутатаў, намеснікам старшыні гарсавету. У 2007 годзе абраны намеснікам старшыні Руху “За Свабоду”.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі