У Менску АМАП уварваўся на малітву пратэстанцкага Духоўнага цэнтра
Супольная малітва і збор вернікаў незарэгістраванага пратэстанцкага Духоўнага цэнтра “Адраджэнне” ў Менску перапыніў АМАП. Інцыдэнт адбыўся 17 верасня, калі больш за сотню вернікаў з розных гарадоў Беларусі сабраліся ў актавай зале аднаго з прадпрыемстваў на сумесную службу.
«Уварваўся з дзясятак амапаўцаў, прычым з відэакамерамі і сталі здымаць усіх без разбору. Затым перапісалі ў кожнага пашпартныя дадзеныя, а хто ім па нейкай прычыне не спадабаўся – адвялі ў аўтазак і даставілі ў Ленінскі РАУС. Усяго затрымалі больш за дзесяць удзельнікаў рэлігійнага сходу. Там па чарзе ўсіх дапыталі і склалі пратаколы правапарушэння. Выйшаў я з пастарунку а палове на другую ночы», – распавёў адзін з затрыманых Аляксандр Хаміцэвіч, паведамляе «Вясна».
Сярод затрыманых апынуўся і пастар Алег Нацёкін.
Удзельнікаў сходу суд Ленінскага раёна Менска 4 кастрычніка аштрафаваў па ч.1 арт 23.34 КаАП (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў) на 20 базавых велічыняў (каля 210 даляраў). Згодна з пастановай аб адміністрацыйным правапарушэнні, у міліцыю нібыта паступіла інфармацыя пра тое, што нейкія людзі пераносяць у будынак на Партызанскім праспекце скрынкі, у якіх верагодна знаходзіцца дынаміт. Аднак замест дынаміту ў скрынках былі рэкламныя ўлёткі цэнтра “Адраджэнне”.
Духоўны цэнтр «Адраджэнне» ў Менску ўваходзіць у склад аднайменнай рэлігійнай арганізацыі, утворанай у 1997 годзе ў Украіне, якую ўзначальвае Уладзімір Мунцян. Усеўкраінскі Саюз Цэркваў ХВЕ называе Духоўны цэнтр «Адраджэнне» не адпавядаючым евангельскаму вучэню, а таксама вельмі блізкім да акультнай практыцы.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- У Ізраілі знайшлі надпіс пра Хрыста, якому каля 1500 гадоў 23.01.2021 14:34
- “Казка пра Белага анёла, Зорку і цёмную краіну, якая робіцца светлай”. Казка ад Паўла Севярынца 15.01.2021 17:31
- Арцыбіскуп Кандрусевіч выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю Мітрапаліта Філарэта 13.01.2021 10:28
- Памёр мітрапаліт Філарэт, Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі 12.01.2021 14:32
- Віншаванне архіепіскапа Арцемія з нагоды свята Хрыстовага нараджэння 07.01.2021 10:53
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)
- Біскуп Віцебскі: Мастацтва не дазваляе чалавеку стацца звыклым да прыгажосці наваколля (фотарэпартаж)
- «Школа нараджэння» прайшла ў Навагрудку (фотарэпартаж)