У Маладэчне стварылі аргкамітэт святкавання 100-годдзя БХД

У Маладэчне прайшла сустрэча “Клуба Андрэя Цікоты”, прысвечаная адзначэнню 100-годдзя Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі. Сустаршыня БХД Павел Севярынец выступіў перад прысутнымі з расповедам пра гісторыю хрысціянскай дэмакратыі ў Беларусі, а таксама пра лідараў БХД Андрэя Цікоту і Паўла Карузу, чый лёс быў звязаны з Маладэчнам.

У сустрэчы ўзяла ўдзел больш як 20 маладэчанцаў – сябраў БХД, Маладога Фронту, прадстаўнікоў іншых арганізацыяў.

На сустрэчы быў утвораны Маладэчанскі аргкамітэт святкавання 100-годдзя БХД.

Нагадаем, 24 мая 2017 года споўніцца 100 гадоў з часу заснавання беларускай хрысціянска-дэмакратычнай партыі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі