МУС: гандлёвае лобі не паўплывае на абмежаванне продажу алкаголю

nasilie

Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі да 1 лістапада ўнясе ў Савет міністраў праект указа па абмежаванні продажу алкаголю, паведаміў 25 кастрычніка намеснік начальніка ўпраўлення прафілактыкі галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі МУС Сяргей Красуцкі.

Дакумент прадугледжвае адзіны час рэалізацыі алкагольных напояў (з 09:00 да 22:00) і забарону гандлю ў крамах, якія не маюць адасобленых таварных аддзелаў. Забарона будзе ўводзіцца толькі для крам, чыя плошча складае 400 квадратных метраў і больш. «Гэта толькі першы крок, ад якога можна адштурхоўвацца пры прыняцці далейшых мер па абмежаванні продажу алкаголю», – сказаў прадстаўнік МУС, перадае БелТА.

Паводле яго слоў, прыняцце ўказа не павялічыць продаж кантрафактнага алкаголю ў краіне, бо выпрацаваныя ўсе неабходныя механізмы для барацьбы з нелегальным гандлем алкаголем.

Сяргей Красуцкі таксама заявіў, што ініцыятыву МУС падтрымлівае Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Пры гэтым ён падкрэсліў, што гандлёвае лобі не паўплывае на падрыхтоўку праекта ўказа. «Вынікі даследаванняў адназначна кажуць пра тое, што даходы, якія атрымлівае дзяржава ад продажу алкаголю, у два разы менш наступных выдаткаў», – адзначыў прадстаўнік МУС.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі