Павел з Брэста ў праекце «Жывяком»

Партал KRYNICA.INFO прэзентуе новы музыкальны праект – «Жывяком».

Наш першы герой – пратэстант Павел з старадаўняга горада над Бугам.

Хлопец выконвае песню «Новага Іерусаліма” – “Я адказ не дапісаў».

Мы спяваем пра Бога, таму што Ён наш Стваральнік, таму што Яго міласць распасціраецца да нябёсаў і праўда Ягоная да воблакаў, міласьць Ягоная навечна, таму што добра спяваць Богу нашаму, бо гэта соладка – Яму належыць хвала, бо Ён усё стварыў словам Сваім.

На галоўных вуліцах беларускіх гарадоў хрысціяне розных канфесій будуць праслаўляць Бога, выконваючы свае любімыя песні. Гэта і аўтарскія творы і сусветна-вядомыя песні хрысціянскіх гуртоў і выканаўцаў.
Паказаць не сябе, а веліч Бога з дапамогай свайго таленту. Праспяваць на ўсю краіну аб Том, Хто трымае яе ў Сваіх руках – мэта праекта. Мы перакананыя, што нябёсы напоўнены жыватворнай музыкай. Наша душа – музычны інструмент. Менавіта яна вырабляе мелодыю і словы, якія чуе. Таму наш дэвіз, – спяваць не ад розуму, а ад усёй душы.

Кожны жадаючы можа стаць удзельнікаў гэтага праекта! Калі вы любіце спяваць для Госпада, і не баіцеся натоўпу – пішыце нам!

Дасылайце вашыя заяўкі на slovaby@gmail.com ці тэлефануйце

+375 29 224 31 38

«Усе, што дыхала хай славіць Госпада» – Псальма 150

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі