26 кастрычніка

150px

140 гадоў таму, 26 кастрычніка 1876 года

У Беларусі нарадзіўся генеральны вікарый Менскай каталіцкай дыяцэзіі, біскуп Гданьскі Эдвард О’Рурк (1876-1943).

270 гадоў таму, 26 кастрычніка 1746 года

Нарадзіўся доктар медыцыны, хірург, выкладчык Віленскай акадэміі Нікаля Рэнье (1746-1800).

110 гадоў таму, 26 кастрычніка 1906 года

Памёр беларускі юрыст, публіцыст Уладзімір Спасовіч (1829-1906).

85 гадоў таму, 26 кастрычніка 1931 года

У Польшчы пачаўся Берасцейскі працэс над лідарамі Цэнтралеву – аб’яднання цэнтрысцкіх і левых партый.

75 гадоў таму, 26 кастрычніка 1941 года

У Менску павешаныя падпольшчыкі Кірыла Трус, Уладлен Шчарбацэвіч і Марыя Брускіна.

10 гадоў таму, 26 кастрычніка 2006 года

Беларускі палітык Аляксандр Мілінкевіч атрымаў прэмію імя Андрэя Сахарава.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com
26.10.2016 Каляндар|




Блогі