У Віцебску адновяць разбураны камуністамі касцёл
Віцебскія ўлады маюць намер аднавіць разбураны камуністычнымі ўладамі горада ў 1961 годзе касцёл Святога Антонія, узвядзенне якога пачалося ў 1676 годзе. А вось праваслаўны Мікалаеўскі сабор, які ў 1640-х гадах быў пабудаваны як касцёл святога Язэпа, праз 200 гадоў расійскімі ўладамі перададзены праваслаўным і разбураны ў 1957 годзе, аднаўляць не будуць.
«Пакуль мы не плануем падобнае будаўніцтва, а вось касцёл святога Антонія ля фантана «Тры ракі» адновяць», – адзначыў 27 кастрычніка на сустрэчы з жыхарамі горада намеснік начальніка аддзела архітэктуры і горадабудаўніцтва Віцебскага гарвыканкама Леанід Багданаў, перадае «Витебский курьер».
Таксама віцяблян цікавіла пытанне будаўніцтва праваслаўнага Сафійскага сабора ў парку Партызанскай славы. Аднак ад каментароў па гэтым пытанні чыноўнік адмаўляўся. «Мы прыпынілі ўзвядзенне храма ў парку, аб далейшых дзеяннях у парку паведамім, калі будзе прынята рашэнне», – сказаў ён. Пры гэтым ён не стаў абмяркоўваць, чаму менавіта парк, а не пустку абралі для размяшчэння храма.
Між тым пакуль праціўнікі Сафійскага сабора спрабавалі абараніць сваё меркаванне гучнымі галасамі, праваслаўныя вернікі выставілі ў адказ іконы.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- У Брэсце прайшоў маштабны крыжовы шлях 05.07.2022 19:50
- У Жыровічах асвяцілі самы вялікі ў Беларусі звон 05.07.2022 15:21
- Новы апостальскі ліст Папы: хопіць палемікі вакол літургіі 04.07.2022 14:33
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж 04.07.2022 10:22
- Пачаўся міжнародны конкурс дзіцячых малюнкаў «Красота Божьего мира» 01.07.2022 12:06
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)