Ксёндз Санько: Каталіцкі Касцёл катэгарычна супраць Хэлоўіна

demon-640x430

Каталіцкі Касцёл катэгарычна супраць Хэлоўіна, бо гэта свята Сатаны. Так прэс-сакратар Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі кс. Юры Санько пракаментаваў Krynica.info словы рэктара Тэалагічнага інстытута ХВЕ Сяргея Паднюка пра тое, што “Каталіцкая Царква на гэта сказала, што гэтае святкаванне не такое ўжо і дрэннае”.

На думку святара, рэктар пераблытаў Хэлоўін са святкаваннем каталікамі 1 лістапада Дня ўсіх святых. “Але гэта абсалютна два розныя дні”, — дадаў ён.

Паводле яго, Касцёл нават заахвочвае бацькоў выказваць сваю нязгоду з падобнымі святкаваннямі, якія арганізуюцца для дзяцей у садках і школах. “Мы верым у Жывога Бога, і мы павінны быць уважлівымі. Гэта можа падавацца забавай ці гульнёй, але з Сатаной не варта жартаваць. Хэлоўін не мае месца на нашых землях і ў хрысціянстве”, — падкрэсліў кс. Юры Санько.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі