Сяргей Паднюк прыносіць прабачэнні за словы пра Каталіцкую Царкву і Хэлоўін

padniuk

Сяргей Паднюк, член Савета біскупаў Аб’яднанай Царквы Хрысціян Веры Евангельскай у Беларусі, рэктар Тэалагічнага інстытуту ХВЕ, просіць прабачэнне за свае словы пра тое, што Каталіцкая Царква не лічыць святкаванне Хэлоўіна такім ужо і дрэнным.

«Так як Хэлоўін найбольш папулярызаваны ў ЗША, то мне было цікава меркаванне святароў хрысціянскіх канфесій дадзенай краіны адносна дадзенага святкавання. На адным з сайтаў я прачытаў інтэрв’ю з адным са святароў Каталіцкай Царквы ў ЗША. Адказваючы на ​​пытанне журналіста, ён заявіў: «Каталіцкая царква лічыць усё «дэманічныя» атрыбуты святкавання жартоўнымі і не патрабуючымі ўмяшання з яе боку. Дазволеныя яны нават у некаторых парафіяльных школах, бо каталікі прызнаюць сувязь Хэлоўіна з хрысціянствам. Каталіцкая Царква доўга змагалася з паганскімі звычаямі палохаць і залагоджваць злых духаў, таму перанесла з траўня на 1 лістапада святкаванне Дня Усіх Святых. Ідэя сумяшчэння хрысціянскага шанавання святых і паганскага пакланення злым духам належала Папу Рыгору III, які спадзяваўся такім чынам хрысціянізаваць свята і выкараніць паганства». Менавіта на гэтую заяву я і спасылаўся», — распавёў Сяргей Паднюк.

«Але, як аказалася, меркаванне дадзенага святара не адлюстроўвае пазіцыю ўсёй Каталіцкай Царквы, і я шкадую, што агучыў дадзенае меркаванне ў сваім адказе на пытанне журналіста Krynica.info», — адзначыў ён.

Як паведамляла Krynica.info, Каталіцкі Касцёл катэгарычна супраць Хэлоўіна, бо гэта свята Сатаны. Так прэс-сакратар Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі кс. Юрый Санько пракаментаваў Krynica.info словы рэктара Тэалагічнага інстытуту ХВЕ Сяргея Паднюка пра тое, што «Каталіцкі Касцёл на гэта сказаў, што гэта святкаванне не такое ўжо і дрэннае».

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі