«Біблійнае таварыства» заклікала масава адсвяткаваць 500-годдзе Бібліі Скарыны
Міжканфесіянальнае хрысціянскае рэлігійнае брацтва “Біблійнае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь” заклікала беларусаў, улады, дзеячаў адукацыі, навукі і культуры, а таксама СМІ актыўна ўдзельнічаць у свецкіх і царкоўных мерапрыемствах, якія ў 2017 годзе будуць прысвечаны 500-годдзю перакладу Бібліі першадрукаром і асветнікам Францыскам Скарынам.
У аргкамітэт уваходзяць старшыня “Біблійнага таварыства” Аляксандр Фірысюк і выканаўчы дырэктар Ігар Міхайлаў, протаіерэй Аляксей Васін з Беларускай Праваслаўнай Царквы, айцец Аляксандр Фаміных ад Рымска-Каталіцкай Царквы, Сяргей Паднюк з Аб’яднанай Царквы Хрысціян Веры Евангельскай, Віктар Яравы з Канферэнцыі Хрысціян-Адвентыстаў Сёмага Дня і Пётр Назараў ад Саюза Евангельскіх Хрысціян-Баптыстаў.
Яны нагадалі, што Біблія Скарыны стала “першай друкаванай беларускай кнігай”, ад якой вядзе сваё летазлічэнне беларускае кнігадрукаванне. “Пачынаючы з часоў Францыска Скарыны менавіта Біблія стала адным з галоўных сімвалаў нашай мовы, культуры, сімвалам нашага народа”, – гаворыцца ў звароце, перадае БелаПАН.
Аўтары звароту адзначаюць, што менавіта выданні Бібліі прывялі ў XVI стагоддзі да значнага “ўздыму ва ўсіх сферах грамадскага, палітычнага, эканамічнага і культурнага жыцця” Беларусі, паўплывалі «на змест выдатнага помніка беларускай прававой думкі – Статута Вялікага Княства Літоўскага», на працягу стагоддзяў фармавалі культуру і народ.
Яны падкрэсліваюць, што юбілеі, звязаныя з біблійнымі перакладамі і выданнямі Францыска Скарыны, адзначаюцца пастаянна і сведчаць аб агульнанацыянальным прызнанні іх вызначальнага ўплыву на гісторыю Беларусі.
Лейтматывам юбілейных урачыстасцяў 500-годдзя беларускага кнігадрукавання яны прапануюць «зрабіць важнасць перакладу і выдання менавіта Бібліі – кнігі, якая можа змяніць жыццё, дае веру і паказвае шлях да вечнага жыцця, падрыхтоўкай да якога з’яўляецца наш зямны шлях».
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Абраны новы старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі 14.04.2021 19:11
- Біскуп Юрый Касабуцкі: Езуса пакаралі смерцю, бо хтосьці адчуў страх згубіць сваю ўладу 11.04.2021 04:08
- Паведамленне прэс-службы Апостальскага візітатара для грэка-католікаў Беларусі 10.04.2021 18:39
- Хрысціянскі семінар для людзей, якія працуюць з групамі 10.04.2021 17:51
- Пробашч мінскай архікатэдры: маю надзею, што трансляцыя святой Імшы па радыё адбудзецца 08.04.2021 16:06
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)
- Біскуп Віцебскі: Мастацтва не дазваляе чалавеку стацца звыклым да прыгажосці наваколля (фотарэпартаж)
- «Школа нараджэння» прайшла ў Навагрудку (фотарэпартаж)