Лукашэнка знізіў акцызы на моцны алкаголь

лукашенко

Прэзідэнт Беларусі сваім указам № 396 ад 28 кастрычніка “Аб устанаўленні ставак акцызаў на асобныя падакцызныя тавары, цэнавых груп цыгарэт з фільтрам”, які апублікаваны на Нацыянальным прававым партале, знізіла да канца года акцызы на моцны алкаголь.

Калі раней стаўка акцызаў на алкагольную прадукцыю з аб’ёмнай доляй этылавага спірту 7% і больш (акрамя спіртоў, вінаў пладовых мацаваных марачных, палепшанай якасці і спецыяльнай тэхналогіі, вінаў фруктова-ягадных натуральных, він натуральных, у тым ліку пеністых, шампанскіх, газаваных і шыпучых , сідру, піва і піўнога кактэйлю, спіртазмяшчальных раствораў) складала 14,1 рубля за літр 100-працэнтнага этылавага спірту, які змяшчаецца ў гатовай прадукцыі, то цяпер – 13,45 рубля.

Як паведамляла Krynica.info, Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі ўнесла ў Савет міністраў праект указа па абмежаванні продажу алкаголю.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі