Нясвіжскае праваслаўнае брацтва просіць аб дапамозе

братстсво

Нядаўна створанае Нясвіжскае праваслаўнае брацтва Перамянення Гасподняга, якім кіруе настаяцель Троіцкага храма ў аграгарадку Салтанаўшчына протаіерэй Алег Абрамовіч, просіць аб дапамозе неабыякавых людзей – вернікаў усіх канфесіяў і атэістаў.

У месцы збора Брацтва ў Несвіжы, дзе будзе створаны праваслаўны моладзевы цэнтр, кожны панядзелак у 17.30 адбываюцца набажэнствы, паведамляе sluck-eparchiya.by.

Тут жа праводзяцца дабрачынныя кірмашы рэчаў. Маламаёмныя людзі (пенсіянеры, інваліды, малазабяспечаныя сем’і, адзінокія і шматдзетныя), – усе, хто мае патрэбу, могуць выбраць для сябе адзенне, абутак і т.п.

Брацтва дапамагае ўсім, незалежна ад веравызнання.

Дзеля таго, каб такія акцыя працягваліся, братчыкі просяць ахвяраваць рэчы, якія пыляцца ў шафах, але маглі б прынесці радасць іншым.

Нехта з маламаёмных узрадуеца непатрэбнай вам побытавай тэхніцы, старой мэблі, посуду – нават у адзінкавым асобніку.

На патрэбы Брацтва можна аддаць макулатуру і металалом.

Калі ў вас ёсць рэчы, якія вы хацелі б ахвяраваць, але няма магчымасці іх даставіць, братчыкі забяруць іх на сваім транспарце. Даведкі па тэлефонах 5-10-89 і 8-029-168-99-51.

Суполка займаецца таксама валанцёрскай працай і заклікае ўсіх жадаючых паспрабаваць сябе ў гэтай якасці.

У межах дзейнасці Брацтва існуе служба псіхалагічнай дапамогі.

На сустрэчы, арганізаваныя Брацтвам, запрашаюцца цікавыя асобы.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі