Польшча адрэстаўравала могілкі у Брэсце і выдала кнігу пра іх брэсцкага краязнаўцы

Брест
У Брэсце завяршылася рэстаўрацыя каталіцкіх могілак па вул. Пушкінскай. Грошы на правядзенне працаў выдзелілі Сенат і міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы.

Да падзеі прымеркаваная прэзентацыя першага навукова-папулярнага выдання пра брэсцкі каталіцкі некропаль, аўтарам якого з’яўляецца краязнаўца Іван Чайчыц. Кніга была падрыхтаваная і выдадзеная пры падтрымцы Генеральнага консульства Польшчы ў Брэсце, паведамляе brzesc.msz.gov.pl.

Урачыстае асвячэнне вайсковых і грамадзянскіх надмагілляў адбудзецца 10 лістапада ў 12:30. Пасля набажэнства і асвячэння надмагілляў Іван Чайчыц правядзе экскурсію па некропалі і распавядзе пра выбітных людзей, якія знайшлі тут спакой.

Прэзентацыя кнігі Івана Чайчыца запланаваная на 14.00 у будынку польскага консульства.

Выданне прысвечанае гісторыі некропаля, яго культурнай каштоўнасці, адначасова служыць даведнікам – у ім ёсць схематычны план могілак з указаннем месцаў пахаванняў і інфармацыяй аб асобных людзях.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі