Пробашч парафіі святога Валянціна: святкаванне Дня святога Валянціна было б карысным для дзяцей
Вельмі лёгка ўзяць і забараніць. Так пракаментаваў Krynica.info намер віцебскіх абласных уладаў забараніць святкаванне ў школах Дня святога Валянціна і Хэлоўіна пробашч каталіцкай парафіі святога Валянціна ў Смалявічах айцец Андрэй Квяцінскі OFMCap.
Паводле яго, калі Хэлоўін сапраўды мае паганскія карані і нясе ў сабе дэструктыўныя змены, то Дзень святога Валянціна – гэта хрысціянскае свята. “І яго можна святкаваць. Толькі трэба навучыць дзяцей разуменню менавіта хрысціянскай любові, бо ёсць шмат розных мадэляў любові ў свеце. Неабходна навучыць, што любоў у чыста спажывецкім сэнсе – дрэнная, а любоў ахвярная, якая не шукае свайго, а хоча дабра другой асобе – тая любоў, якую прапагандаваў святы Валянцін, – гэта хрысціянская любоў. І такой мадэлі любові якраз і не хапае ў сучасным свеце”, – мяркуе святар.
Таму, лічыць суразмоўца, святкаванне Дня святога Валянціна менавіта па-хрысціянску, а не па-спажывецку, наадварот было б карысным для дзяцей. “Таму гэта проста нейкае непаразуменне. Гэта проста выліванне дзіцяці разам з вадой”, – падкрэсліў айцец Андрэй.
І калі, мяркуе пробашч парафіі святога Валянціна, з Хэлоўінам з доляй здаровага розуму варта змагацца, то са святым Валянцінам чыноўнікі змагаюцца дарэмна.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- У Брэсце прайшоў маштабны крыжовы шлях 05.07.2022 19:50
- У Жыровічах асвяцілі самы вялікі ў Беларусі звон 05.07.2022 15:21
- Новы апостальскі ліст Папы: хопіць палемікі вакол літургіі 04.07.2022 14:33
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж 04.07.2022 10:22
- Пачаўся міжнародны конкурс дзіцячых малюнкаў «Красота Божьего мира» 01.07.2022 12:06
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)