Віцебскія чыноўнікі “настойліва рэкамендуюць” не святкаваць Дзень святога Валянціна
Упраўленне адукацыі Віцебскага аблвыканкама “настойліва рэкамендуе” начальнікам аддзелаў адукацыі, спорту і турызму гар- і райвыканкамаў, адміністрацый раёнаў Віцебска, дырэктарам устаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдне-спецыяльнай адукацыі вобласці забараніць у навучальных установах Віцебшчыны святкаванне Хэлоўіну і Дня святога Валянціна. Фота адпаведнага ліста прыводзіць “Наша Ніва”.
«З’яўляючыся прадуктам сучаснай масавай культуры Захаду, гэтыя гэтак званыя «святы» не адносяцца ні да рэлігійных святаў якойсьці з канфесій, зарэгістраваных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, ні да свецкіх святаў нашай дзяржавы. Вышэйназваныя святы носяць дэструктыўны характар, падрываюць падмуркі маралі, сям’і і нацыянальных традыцый беларускага народа», — гаворыцца ў лісце.
Пры гэтым пра Дзень святога Валянціна гаворыцца, што яго святкаванне зарадзілася ў перыяд маральнага і палітычнага растлення і заняпаду старажытнага Рыму, а сёння “свята адзначаецца так шырока, што многія ўстановыя адукацыі аказаліся ўцягнутыя ў гіганцкую масавую індустрыю інфармацыйна-ідэалагічнага і эканамічнага характару (набыццё навучэнцамі паштовак)».
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- У Брэсце прайшоў маштабны крыжовы шлях 05.07.2022 19:50
- У Жыровічах асвяцілі самы вялікі ў Беларусі звон 05.07.2022 15:21
- Новы апостальскі ліст Папы: хопіць палемікі вакол літургіі 04.07.2022 14:33
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж 04.07.2022 10:22
- Пачаўся міжнародны конкурс дзіцячых малюнкаў «Красота Божьего мира» 01.07.2022 12:06
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)