Штодзённыя каментары да Пісання ад манахаў-марыянаў можна будзе чытаць у тэлефоне

Библия

З нагоды святкавання 500-годдзя беларускай Бібліі каталіцкія манахі-марыяне запрашаюць да штодзённага разважання над тэкстамі богаслужбовых чытанняў.

Штодня, пачынаючы з 27 лістапада, прапанаваныя манахамі каментары да Божага слова будуць даступныя на сайце catholicnews.by.

«Беспамылковым арыентырам для нас з’яўляецца Божае Слова, дадзенае ў Бібліі. І абавязак Касцёла – данесці яго да кожнага чалавека, захоўваючы нязменным», – каментуе ініцыятыву айцоў-марыянаў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, дадаючы, што вельмі важна і пахвальна выкарыстоўваць з мэтай евангелізацыі прыкладанні да сучасных гаджэтаў: “Кожная эпоха стварае новыя магчымасці для больш дзейснага прапаведання Добрай Навіны аб збаўленні”.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі