Лукашэнка расказаў, навошта пацалаваў Каран

kuran-1111

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 17 лістапада падчас прэс-канферэнцыі для расійскіх СМІ распавёў, навошта пацалаваў Каран падчас адкрыцця мячэці ў Мінску.

«Мы з Рэджэпам Эрдаганам былі на адкрыцці гэтай мячэці. Яму падарылі Каран. Я першы раз бачыў, што ён так пацалаваў яго. І мне такі ж Каран. І што я павінен быў зрабіць? Я таксама паўтарыў гэты жэст », – адзначыў ён.

Паводле яго, яго «ніхто не перахрысціў», а паступіў ён так, бо ў краіне жыве нямала мусульман і ён таксама з’яўляецца іх прэзідэнтам.

«Што тычыцца рэлігіі, лозунг адзін – кожны знойдзе сваю дарогу да свайго храма», – дадаў ён.

Адзначым, што Аляксандр Лукашэнка не толькі пацалаваў Каран, але і прыняў удзел у мусульманскай малітве.

Лукашэнка: люблю лік 13

Прэзідэнт таксама прызнаўся, што часта разлічвае на шанцаванне, а 13 – яго любімы лік.

«Я 13 кіламетраў бягу. Калі я практыкаванні раблю – то 13 раз ці некалькі разоў па 13 разоў. Нават не ведаю, чаму так добра да гэтага ліку стаўлюся. Адзін з праваслаўных святароў мне неяк сказаў, што 13-ы лік – ледзь не Богам дадзены», – дадаў кіраўнік дзяржавы.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі