22 лістапада – аргкамітэт 100-годдзя БХД у Менску

У аўторак 22 лістапада ў Менску пройдзе сустрэча Нацыянальнага аргкамітэту адзначэння 100-годдзя БХД. На паседжанне запрошаныя сябры БХД, гісторыкі, краязнаўцы, навукоўцы. На сустрэчы будзе агучаная інфармацыя пра хаду падрыхтоўкі да юбілею БХД, абмеркаваныя планы канферэнцыяў, інфармацыйнай кампаніі і шырокага святкавання 100-годдзя БХД па ўсёй краіне.

Сустрэча пройдзе з 12:00 да 14:00. Жадаючым прысутнічаць трэба звязацца з каардынатарам аргкамітэту – Паўлам Севярынцам (8029 5160861).

У Віцебску адзначаць стагоддзе БХД

У Віцебску прайшла сустрэча, прысвечаная 100-годдзю БХД, у якой прыняла ўдзел 25 сяброў, прыхільнікаў хрысціянскай дэмакратыі і жыхароў горада.

Сустаршыня БХД Павел Севярынец распавёў запрошаным пра гісторыю БХД, выбітных хрысціянскіх дэмакратаў ХХ стагоддзя, а таксама пра Язэпа Барадзюлю (правёў 25 гадоў у ГУЛАГу) і Браніслава Туронка (стварыў 15 беларускіх школаў у Браслаўскім павеце), якія вучыліся ў Віцебску.

Віцьбічы стварылі аргкамітэт адзначэння 100-годдзя БХД, запланавалі ўсталяваць крыжы, памятныя шыльды ды дамагацца надання віцебскім вуліцам імёнаў Барадзюлі, Туронка і Астрамовіча.

Акрамя гэтага, Кастусь і Вольга Севярынцы правялі на сустрэчы прэзентацыю “Беларускай хрысціянскай азбукі”. Арганізавала сустрэчу старшыня Віцебскай абласной арганізацыі БХД Таццяна Севярынец. «Віцебшчына даволі багатая на памятныя месцы, дзе была адзначана дзейнасць сябраў хрысціянскай дэмакратыі», – адзначыла яна.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі