У Магілёве невядомыя аблілі фарбай помнік габрэям-ахвярам нацызму

000020_827694

Магілёўскі міжрайаддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу па ч.1 арт. 339 (хуліганства) КК Беларусі па факце апаганьвання днём 19 лістапада каменя-помніка «У памяць аб габрэях Магілёва — ахвярах нацызму». Невядомыя аблілі манумент фарбай.

Следчыя агледзелі месца здарэння, канфіскавалі ўзоры фарбы і іншыя аб’екты, па якіх прызначаныя экспертныя даследаванні, паведамілі ў СК.

Следства просіць відавочцаў здарэння ці тых, хто мае іншую значную інфармацыю пра злачынства, патэлефанаваць па нумарах 8 (0222) 298262, +375 33 3994004.

Памятны знак быў усталяваны ў 2008 годзе на месцы расстрэлу габрэяў нацыстамі ў 1941 годзе. У 2012 годзе яго ўжо аблівалі фарбай.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі