У Віцебску дэмантавалі плот вакол будпляцоўкі Сафійскага сабора
Плот вакол будпляцоўкі копіі Сафійскага сабора ў парку Партызанскай славы ў Віцебску дэмантавалі. 17 лістапада з яго знялі бляшаную ашалёўку, а на наступны дзень дэмантавалі металічны каркас і апоры.
Пасля таго як падрыхтоўка да пачатку будаўніцтва сабора і высечцы 200 дрэў у парку выклікала грамадскія пратэсты, гарвыканкам прыпыніў працы на аб’екце і рэкамендаваў Віцебскай праваслаўнай епархіі перапрацаваць праект будучага храма.
У прыватнасці, прапануецца скараціць плошчу ніжняга храма да плошчы верхняга і адмовіцца ад аўтастаянак, тым самым скараціўшы да мінімуму колькасць высякаемых дрэваў. Разам з тым раней епархія адмовілася ад альтэрнатыўнай пляцоўкі на вуліцы Іллінскага, дзе б не прыйшлося высякаць дрэвы, менавіта з-за немагчымасці абсталяваць побач з царквой паркоўку, паведамляюць «Народныя навіны Віцебска».
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Пачаўся міжнародны конкурс дзіцячых малюнкаў «Красота Божьего мира» 01.07.2022 12:06
- Вернікаў царквы «Новае Жыццё» просяць пацвердзіць, што яны па-ранейшаму ў царкве 01.07.2022 10:14
- У Маладзечне асвяцілі кафедральны сабор 01.07.2022 07:12
- Верш беларускага святара паслужыў тэкстам антываеннай “Балады аб вайне” 30.06.2022 17:12
- Пастар Ганчарэнка: Бог здольны здзейсніць эканамічныя і палітычныя цуды 30.06.2022 16:05
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)