Акцыя да гадавіны Слуцкага збройнага чыну дазволеная

slucki-zbroiny-chin-2011-06

Улады дазволілі мітынг і шэсце да гадавіны антыкамуністычнага Слуцкага збройнага чыну, распавёў адзін з заяўнікаў акцыі, старшыня Мінскай абласной арганізацыі Руху «За Свабоду» Віталь Амяльковіч.

“Акцыя пройдзе ў традыцыйным фармаце. Другі год запар мы праводзім шэсце, раней падавалі толькі на мітынг”, – распавёў сайту Pyx.by Амяльковіч.

Ён адзначыў, што ў гэтым годзе шэсце будзе больш працяглым па маршруце. “Плануецца даволі шмат удзельнікаў. Асобна ад Мінску плануюць пад’язжаць іншыя рэгіёны. Чакаю, што будзе яшчэ лепей чым у мінулым годзе, бо да арганізацыі далучыўся Рух “За Свабоду”, – дадаў абласны каардынатар.

Амяльковіч падкрэсліў, што гадавіна Слуцкага збройнага чыну – важная і знакавая падзея.

У 14:30 26 лістапада запланаваны збор удзельнікаў ля кінатэатра «Беларусь» у Слуцку. Затым пройдзе шэсце па вуліцы Леніна да гарадскога парку, дзе пачнецца мітынг.

У гэтым годзе заяўнікамі акцыі ў Слуцку сталі старшыня Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч, кіраўнік Мінскай абласной суполкі Руху Віталь Амяльковіч і намеснік старшыні Партыі БНФ Ігар Лялькоў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі