Помнік магілёўскім габрэям апаганілі прарасійскія неанацысты

sm_full

22 лістапада ў Магілёве былі затрыманыя чацвёра маладых людзей, якія 19 лістапада аблілі чорнай фарбай камень-помнік «У памяць аб габрэях Магілёва — ахвярах нацызму» каля дома 10 па вуліцы Першамайскай.

Завадатаю 19 гадоў, трое ягоных паплечнікаў малодзейшыя за 18 гадощ. Усе яны навучэнцы мясцовых каледжаў, прытрымліваюцца нацысцкіх ідэй і належаць да руху скінхэдаў, паведамілі ў МУС Беларусі. Адзін з іх на працягу года ўжо двойчы прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці па арт. 17.10 КаАП (прапаганда і (або) публічнае дэманстраванне, выраб і (або) распаўсюджванне нацысцкай сімволікі або атрыбутыкі).

Сярод прыкладаў сімволікі, якую выявілі ў затрыманых, МУС прыводзіць майкі з лагатыпам «Не посрамим земли Русской», улёткі «За белую Россию!» з эмблемай Рускай вызваленчай арміі, якая ў часы Другой сусветнай вайны ваявала на баку нацыстаў, «Смешение рас – это уничтожение своего народа».

Прыкладна месяц ўдзельнікі групы вывучалі мясцовыя славутасці і памятныя для габрэяў месцы, каб правесці сваю акцыю, якую прымеркавалі да шабату.

У дачыненні да затрыманых распачата крымінальная справа па ч.2 арт. 339 КК (хуліганства, здзейсненае групай асоб).

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі