Звязанага з РНЕ праваслаўнага святара затрымалі за захоўванне зброі

РНЕ

Упраўленне Следчага камітэту па Менску ўзбудзіла крымінальную справа ў дачыненні да праваслаўнага святара з Гатава Канстанціна Бурыкіна. Яго дзеянні кваліфікаваныя паводле ч.2 арт.295 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да боепрыпасаў) Крымінальнага кодэксу.

Следчыя аналізуюць іншыя матэрыялы, якія паступілі з Міністэрства ўнутраных спраў у дачыненні да яго. Святар зняволены пад варту, паведаміла прэс-сакратарка Следчага камітэту Юлія Ганчарова, перадае Радыё Свабода.

Як паведамляла Krynica.info, ранней Канстанцін Бурыкін быў датычны да дзейнасці неанацысцкай арганізацыі Рускае нацыянальнае адзінства (РНЕ) і сам меў татуіроўкі свастыкі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі