Царкоўны суд адновіць разгляд справы ігумена, які адмовіўся памінаць Патрыярха Кірыла

_mg_4170_01

24 лістапада ў Свята-Успенскім Жыровіцкім манастыры адбылося пасяджэнне Савета Навагрудскай праваслаўнай епархіі, на якім былі разгледжаныя пытанні, звязаныя паводзінамі забароненага ў служэнні клірыка Навагрудскай епархіі ігумена Амвросія (Тарасюка), які знаходзіцца на пакаянні ў Зосімы-Савацінскім Вяліка-Кракоцкім мужчынскім манастыры.

Савет пастанавіў лічыць скончаным час, дадзены для пакаяння ігумену Амсросію, а царкоўнаму суду было даручана аднавіць разгляд справы клірыка, паведамляе eparhia.by.

Як паведамляла Krynica.info, ігумена Амвросія забаранілі ў служэнні за адмову ад памінання імя Патрыярха Маскоўскага Кірыла з-за яго сустрэчы 12 лютага з Папам Рымскім Францішкам.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі