На помніку ахвярам Пінскага гета намалявалі свастыку

image003_12

У Пінску на вуліцы Пушкіна на помніку ахвярам нацысцкіх акупантаў намалявалі свастыку. У 1942 годзе ў пінскім гета было знішчана больш за 20 тыс. габрэяў, таксама на яго тэрыторыі праводзіліся расстрэлы габрэяў, цыганоў, савецкіх партызан і падпольшчыкаў, паведамляе «Медиа-Полесье».

Як паведамляла Krynica.info, 22 лістапада ў Магілёве былі затрыманыя чацвёра маладых людзей, якія 19 лістапада аблілі чорнай фарбай камень-помнік «У памяць аб габрэях Магілёва — ахвярах нацызму» каля дома 10 па вуліцы Першамайскай.

Сярод прыкладаў сімволікі, якую выявілі ў затрыманых, МУС прыводзіць майкі з лагатыпам «Не посрамим земли Русской», улёткі «За белую Россию!» з эмблемай Рускай вызваленчай арміі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі