Настаяцель стараабрдніцкай царквы заявіў пра абразлівае стаўленне ў Бабруйску

dsc060040-1

У рэдакцыю Krynica.info звярнуўся настаяцель стараабрадніцкай царквы Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы Багушоўка Бабруйскага раёна Уладзімір Вараб’ёў, які заявіў пра высмейванне стараверства ў Бабруйску і аб зневажальным стаўленні да яго.

Паводле яго слоў, каб знайсці сродкі на падтрыманне царквы і царкоўна-прыходскай школы, ён вырашыў надрукаваць прадукцыю пра храм, прадаць яе, а атрыманыя сродкі накіраваць на патрэбы парафіі.

Для гэтага настаяцель ў пачатку мінулага тыдні накіраваўся ў друкарскі цэнтр «Імідж» у Бабруйску, але надрукаваць неабходную прадукцыю ён так і не змог. «Мабыць, у іх вельмі шмат кліентаў, калі яны хочуць абслугоўваюць, хочуць не абслугоўваюць. Хочуць да аднаго пасылаюць, хочуць — да іншага », — адзначыў суразмоўца.

Таксама, паводле яго слоў, аператар грэбліва пачаў выказвацца пра храм: “Чаго гэта вы так мала бірулек заказваеце? У вас што, так мала вернікаў? Нейкі храм прышпільны” і гэтак далей. Таксама ён «хвілін 20» матаў у руках рэлігійную брашуру для дзяцей.

Палічыўшы такія паводзіны абразлівымі, настаяцель адмовіўся што-небудзь друкаваць у цэнтры «Імідж». Пры гэтым магчымасці пакінуць запіс у Кнізе скаргаў яму не далі. Не адрэагавалі на сітуацыю і ў мясцовай бабруйскай прэсе.

Фото tribunapracy.by

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі