Настаяцелю бабруйскай царквы прыгразілі КДБ з-за дапамогі актывістаў БХД

1461136678_13001103_265755640427878_1395873866653987853_n-1

Настаяцелю стараверскай царквы Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы Багушоўка Бабруйскага раёна Уладзіміру Вараб’ёву ў райвыканкаме прыгразілі Камітэтам дзяржбяспекі з-за таго, што ў красавіку актывісты аргкамітэта партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» дапамаглі прыбраць тэрыторыю парафіі.

««Як гэта вы дапусцілі? Гэта ж палітычная партыя», — сказалі мне ў райвыканкаме. Але я не гляджу, палітычная ці не палітычная. Што тут такога, што яны дапамаглі прыбрацца?» — распавёў настаяцель карэспандэнту Krynica.info.

Як паведамляла Krynica.info, у красавіку актывісты БХД разам з мясцовымі жыхарамі на тэрыторыі нядзельнай школы стараверскага прыходу ў Багушоўцы прыбіралі і вывозілі смецце, палолі грады, саджалі расліны, прыбівалі ліштву.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі