Колькі чалавек за будаўніцтва касцёла ў “Котаўцы”? Улада і зялёныя прыводзяць розныя лічбы

yuriy-trushhenko_sovetskiy-rayon

Больш за 2 тыс. чалавек падтрымліваюць будаўніцтва каталіцкага касцёла ў мінскім скверы, які атрымаў неафіцыйную назву Котаўка. Пра гэта падчас прамой лініі 26 лістапада заявіў кіраўнік адміністрацыі Савецкага раёна Юрый Трушчанка, паведамляе агенцтва «Минск-Новости».

«Згодна з зваротамі ў адміністрацыю, у падтрымку касцёла сёння выступаюць ужо больш за 2000 чалавек», – адзначыў ён.

«Зялёныя»: траціна жыхароў «Сяльгаспасёлку» ў прынцыпе супраць будаўніцтва касцёла

Між тым «Зялёны партал» са спасылкай на вынікі сацапытання, праведзенага таварыствам “Зялёная сетка” сумесна з Цэнтрам еўрапейскай трансфармацыі, заяўляе, што 84,5% апытаных жыхароў «Сяльгаспасёлку», на тэрыторыі якога знаходзіцца сквер, лічаць, што ў «Котаўцы» не павінна быць ніякага будаўніцтва. У апытанні ўдзельнічалі 362 чалавекі, сярод якіх 56% пражываюць на тэрыторыі «Сяльгаспасёлку» менш за пяць гадоў або наогул там не пражываюць.

Паводле апытання, 22,6% жыхароў бываюць у скверы не часцей за адзін раз у месяц, а 18,5% не бываюць там зусім. 14,1% апытаных згодныя на частковую высечку сквера пад будаўніцтва, 1,4% – на поўную высечку.

Падтрымліваюць будаўніцтва касцёла ў скверы 7,5% апытаных, яшчэ 42,2% не супраць яго будаўніцтва ў «Сяльгаспасёлку». Разам з тым амаль траціна (31,5%) выступае супраць будаўніцтва касцёла ў «Сяльгаспасёлку» ў прынцыпе. У 18,5% рэспандэнтаў няма выразнай пазіцыі па гэтым пытанні, паведамляе “Зялёны партал”.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі