Лукашэнка ўзнагародзіў ганаровым званнем Гуляку

hulaka

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 2 снежня ўручыў дзяржузнагароды «лепшым працаўнікам па выніках пяцігодкі». Сярод узнагароджаных – упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леанід Гуляка, якому нададзенае ганаровае званне “Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь”.

Усяго ордэнамі і ганаровымі званнямі ўганараваныя 36 чалавек. Так, Ордэнам Айчыны ІІ ступені ўзнагароджаны гендырэктар ААТ “Мінскі механічны завод імя С. І. Вавілава” Вячаслаў Бурскі, ордэнам Айчыны III ступені – памочнік прэзідэнта Мікалай Корбут і старшыня СВК “Агракамбінат Сноў” Мікалай Радаман, перадае БелТА.

Ордэн Пашаны атрымалі гендырэктар ААТ “Барысаўскі завод аўтатрактарнага электраабсталявання” Анатоль Капскі, кіраўнікі ААТ “Лазовічы” Клецкага і СВК “Світанак” Кіраўскага раёнаў.

Група прадстаўнікоў сілавых структур ўзнагароджаная ордэнам “За службу Радзіме” III ступені. У ліку ўзнагароджаных таксама лекары РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі і Мінскага абласнога радзільнага дома, спартсмены, трэнеры.

Салісту Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Анастасіі Масквіной нададзенае ганаровае званне “Народны артыст Беларусі”, старшыні Мінаблвыканкама Сямёну Шапіру – “Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь”.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі