Святар з Расіі год не можа атрымаць дазвол на служэнне ў Беларусі

vicebsk-_kascjol_svyatojj_barbary_-_viciebsk-_catholic_church_of_st_barbara

Каталіцкі святар з Расеі, член Ордэна езуітаў ніяк не можа атрымаць ад беларускіх уладаў дазволу на рэлігійную дзейнасць. Пры гэтым ён ужо год жыве ў Беларусі, у Віцебску, і мае від на жыхарства ў краіне, паведаміў беларускі каталіцкі святар Вячаслаў Барок.

Па інфармацыі Krynica.info, узгаданы святар – гэта айцец Клеменс Верт, малодшы брат расейскага каталіцкага біскупа Ёзэфа Верта – ардынарыя дыяцэзіі Перамянення Панскага з цэнтрам у Навасібірску.

Нагадаем, што каталіцкаму святару з Індыі, місіянеру Джэймсу Манджакалу беларускія ўлады не дазволілі праводзіць рэкалекцыі ў Беларусі. Духоўныя практыкаванні павінны былі прайсці ў Росі (Ваўкавыскі раён) з 22 па 24 ліпеня.

Таксама ураджэнец Польшчы, ксёндз Андрэй Стапыра, які быў пробашчам парафіі Спаслання Святога Духа ў Бярозаўцы (Лідскі раён) з 1991 года, не атрымаў дазвол на падаўжэнне службы ў Беларусі. Афіцыйнае развітанне з ім прайшло 15 траўня.

Фото wikimedia.org

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі