З-за “цынічнага стаўлення людзей пры ўладзе” зачынена дабрачынная лінія «Анёл міласэрнасці»

телефон

Дабрачынная тэлефонная лінія «Анёл міласэрнасці» спыніла працу ў сувязі з немагчымасцю прытрымлівацца патрабаванням заканадаўства. «Па рэкамендацыі Нацбанка нашай арганізацыі прапанавалі такія ўмовы супрацоўніцтва, якія мы не ў стане выканаць», – паведамілі ў Саюзе сястрынстваў міласэрнасці Беларускай Праваслаўнай Царквы.

Там адзначылі, што “простая і тэхнічна зручная схема для многіх – аплаціць невялікае ахвяраванне разам з тэлефонным лікам, як гэта было вось ужо больш за пяць гадоў, перастае працаваць”. «Саюзу сястрынстваў прапанавалі самастойна выстаўляць і пасылаць кошт на ахвяраванне кожнаму, хто патэлефанаваў. Гэта “новаўвядзенне” закранула не толькі лініі «Анёл міласэрнасці», але і ўсе падобныя дабрачынныя лініі», – заявілі ў ССМ.

За апошнія паўгода Саюз сястрынстваў міласэрнасці вымушаны быў прыбраць скарбонкі для ахвяраванняў з аддзяленняў «Беларусбанка» і з некаторых аптэк, цяпер зачынена дабрачынная лінія. «Не такія ўжо вялікія “даходы” былі ад гэтых крыніц, але гэтыя маленькія ручайкі дапамагалі выжываць многім людзям, якiя звяртаюцца да нас па дапамогу. Засмучае не столькі факт памяншэння ахвяраванняў, колькі вось такое халоднае і цынічнае стаўленне людзей пры ўладзе», – адзначылі ў ССМ.

Дзякуючы працы дабрачыннай лініі «Анёл міласэрнасці» атрымалася правесці Дзень дабра ў Гродне, утрымліваць на працягу года прытулак у для жанчын і дзяцей, якія пацярпелі ад гвалту ў сям’і (апекуе праваслаўнае сястрынства ў гонар Еўфрасінні Полацкай), арганізаваць шэраг паездак у прытулкі і дамы састарэлых, Фестываль дабра.

Сёння Саюз сястрынстваў міласэрнасці можна дапамагчы праз сістэму АРІП (у раздзеле «дабрачыннасць»), таксама зрабіўшы ахвяраванні на дабрачынны рахунак ССМ БПЦ.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі