У Беларусі зачынілі доступ да сайта цэнтра «Адраджэнне» Мунцяна

vladimir-muntyan

У Беларусі рашэннем суда Цэнтральнага раёна Мінска ад 18 кастрычніка, якое ўступіла ў законную моц 1 лістапада, заблакаваны доступ да сайта «Духоўны цэнтр Адраджэнне» — рэлігійнай арганізацыі, створанай у Украіне пастарам Уладзімірам Мунцянам, якую эксперты называюць таталітарнай сектай. Цэрквы ХВЕ заяўляюць аб яе блізкасці да акультызму.

Інфармацыю пра гэта прыводзіць газета «Советская Белоруссия», якая публікуе абноўлены спіс рэспубліканскіх экстрэмісцкіх матэрыялаў.

У 2016 годзе таксама былі прызнаныя экстрэмісцкімі многія матэрыялы неанацысцкага, антысеміцкага і анархісцкага кірунку (у тым ліку анархісцкія сайты revbel.org і pramen.io).

Акрамя таго, было забаронена больш за два дзясяткі мусульманскіх кніг, аўдыё- і відэафайлаў, а таксама старонак у сацсетках («К чему призывает ислам», «Исламское Вероучение в свете Корана и Сунны», «Что нужно знать о единобожии», «Принципы ислама» і іншыя). Сярод забароненых ёсць і паганскія выданні («Преодоление христианства (опыт адогматической проповеди)», «Исповедь ортодоксального язычника: заметки здравомыслящего человека»).

З праваслаўнай літаратуры забаронена такое выданне, як Сергей Никоненко. Православным о православии. Популярное богословие, или богословие для чайников. Москва. «Триада». 2015., 192с.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі