Па Гродна ў памяць пра Стэфана Баторыях прайшліся шэсцем крылатыя гусары (відэа)


Па вуліцах Гродна 4 снежня прайшло ўрачыстае шэсце гусарскай харугвы гетмана Станіслава Жалкеўскага з Польшчы.

гусары
Рэканструктары ішлi ад Новага замка да кафедральнага касцёла святога Францішка Ксаверыя, дзе адбылася Святая Імша ў гонар Караля Польскага і Вялікага князя Літоўскага.  Такім чынам польскія гусары нагадалі гродзенцам пра караля Баторыя, паведамляе  hrodna.life.

Гродно
Па дарозе да галоўнага касцёла горада рэканструктары ўсклалі кветкі да помніка на месцы узарванай Фары Вітаўта.

Насустрач рэканструктарам выходзіла вялікае мноства жыхароў.

гусары
Польскія рэканструктары эпохі ХVI стагоддзя прыехалі ў Гродна на два дні каб ушанаваць памяць караля, які 430 гадоў таму памёр у Гродне.

Стэфан Баторый вельмі любіў Гродна, дзе ён пражыў больш часу, чым у Вільні і Кракаве.

Ён загадаў пабудаваць каралеўскі замак, узвесці з камня Фару Вітаўта.

Кароль Баторый быў рэлігійна талерантным – дазволіў гродзенскім габрэям пабудаваць мураваную сінагогу, а на падтрыманне праваслаўных святыняў ахвяраваў дзясяткі тысячаў злотых.

Паміраючы, кароль Баторыў завяшчаў гораду 30 тысячаў сярэбраных манетаў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі