Галандскі палітык: актыўна ўдзельнічаць у палітыцы – абавязак хрысціян
Хрысціяне не толькі могуць, але і павінны займацца палітычнай дзейнасцю. Пра гэта Krynica.info заявіў Вілка Кодэ (Wilco Kodde), міжнародны сакратар Моладзі Рэфармацкай палітычнай партыі (SGPJ; Нідэрланды).
“Мы, як хрысціяне, павінны перадаць свету пасланне, дадзенае Богам у Бібліі. Мы таксама можам знайсці ў Бібліі кіраўніцтва, як арганізаваць грамадскую сферу. Мы павінны выкарыстоўваць хрысціянскія каштоўнасці ў палітыцы, каб забяспечыць добрую структуру грамадства. Без хрысціянскіх каштоўнасцяў наогул не можа быць добрай краіны. І калі якая-небудзь краіна пакідае хрысціянскія каштоўнасці, то яна накіроўваецца ў няправільным кірунку. І гэта тое, што мы маем і сёння, у 2016 годзе. Вось чаму хрысціяне павінны быць вельмі актыўнымі ў палітыцы. Гэта наш абавязак”, – сказаў ён.
Паводле яго, хрысціяне павінны падпарадкоўвацца ўладам, але толькі да таго часу, пакуль яны не дзейнічаюць супраць волі Божай.
“У той жа час наш абавязак – уплываць на кожную частку грамадства і кожную частку жыцця. І палітычная сфера можа быць адным з найлепшых спосабаў для дзейнасці хрысціян, бо менавіта так яны могуць уплываць на грамадства ў цэлым”, – падкрэсліў Вілка Кодэ.
Нарвежскі палітык: важна мець палітыкаў, якія кіруюцца біблейскімі каштоўнасцямі
Мэтай удзелу хрысціян у палітычнай дзейнасці з’яўляецца ствараць добрае жыццё для ўсіх, сказаў Krynica.info Матыяс Отэсэн (Mathias Ottesen), міжнародны сакратар нарвежскіх Маладых хрысціянскіх дэмакратаў (KrFU). “Мяркуючы па тым, як Ісус казаў да элітаў пра сутнасць рэчаў, Ён быў рэальным палітычным дзеячам”, – сказаў ён.
“Вельмі важна мець палітыкаў, якія кіруюцца біблейскімі каштоўнасцямі. І вельмі важна мець гэтыя каштоўнасці ў палітыцы. Гэта стварае агульнае дабро для грамадства. Не толькі хрысціяне могуць галасаваць за хрысціянскія партыі, бо хрысціянскія каштоўнасці, я думаю, добрыя для ўсіх. Хрысціянскія каштоўнасці з’яўляюцца спосабам пабудовы свайго жыцця і жыцця грамадства”, – падкрэсліў Матыяс Отэсэн.
У той жа час ён адзначыў, што цяпер стала цяжка тлумачыць пэўныя рэчы тым, што так хоча Бог. “Гэта не з’яўляецца добрым палітычным аргументам, але стварае велізарную сцяну паміж тымі, хто верыць, і тымі, хто не верыць. Некалькі гадоў таму ў Нарвегіі была велізарная спрэчка аб тым, ці павінны быць адчыненыя супермаркеты ў нядзелю, ці не. І я думаю, што яны не павінны. Але мы не маглі сцвярджаць, што гэтак напісана ў Бібліі. І мы спрачаліся наступным чынам: ці сапраўды нам патрэбныя супермаркеты, адчыненыя па нядзелях, ці мы павінны праводзіць больш часу з нашымі сем’ямі? Вось так спосаб вядзення спрэчкі”, – сказаў міжнародны сакратар KrFU.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)