У Гродне праваслаўныя служылі паніхіду на 125-годдзе Багдановіча (відэа)
У Гродне святар праваслаўнага кафедральнага Пакроўскага сабора іерэй Павел Каспяровіч у 125-ую гадавіну з дня народзінаў паэта Максіма Багдановіча здзейсніў паніхіду на магіле маці паэта на могілках ля гарадской Марфінскай царквы.
Удзел у набажэнстве ўзялі дыякан Барыс Барадзінчык, пеўчыя архіерэйскага хору сабора пад кіраўніцтвам рэгента матухны Юліі Шэпелевай, вернікі Гродна, паведамляе pokrovgrodno.org.
“Малітва – гэта самае каштоўнае, калі мы ўзгадваем спачылых людзей,” – нагадаў перад паніхідаў а. Павел Каспяровіч.
11 снежня Клуб праваслаўнага камунікавання, які дзейнічае пры прыходзе кафедры, зладзіць літаратурна-мастацкую вечарыну да 125-годдзя паэта.
Настаяцель кафедры патлумачыў студэнтам прычыны заняпаду беларускай мовы
7 снежня настаяцель сабора а. Георгій рой – кандыдат багаслоўя і чалец Біблейскай камісіі БПЦ, –правеў тэматычную сустрэчу для студэнтаў “Беларуская мова ў Праваслаўнай царкве” на базе факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Гродзенскага дзяржуніверсітэта імя Янкі Купалы.
Пасля лекціі аб гісторыі, развіцці і трагедыі заняпаду беларускай мовы а. Георгій Рой адказаў на пытанні студэнтаў.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Пачаўся міжнародны конкурс дзіцячых малюнкаў «Красота Божьего мира» 01.07.2022 12:06
- Вернікаў царквы «Новае Жыццё» просяць пацвердзіць, што яны па-ранейшаму ў царкве 01.07.2022 10:14
- У Маладзечне асвяцілі кафедральны сабор 01.07.2022 07:12
- Верш беларускага святара паслужыў тэкстам антываеннай “Балады аб вайне” 30.06.2022 17:12
- Пастар Ганчарэнка: Бог здольны здзейсніць эканамічныя і палітычныя цуды 30.06.2022 16:05
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)