Беларускім медыкам забароняць насіць крыжыкі?

cross

Міністэрства аховы здароўя Беларусі плануе забараніць беларускім медработнікам дэманстраваць сваю рэлігійную прыналежнасць. Пра гэта гаворыцца ў нашумелым праекце пастановы «Аб зацвярджэнні Норм медыцынскай этыкі і дэанталогіі”.

“Не дапускаецца … відавочная дэманстрацыя сваёй рэлігійнай прыналежнасці, адкрытае нашэнне рэлігійных знакаў і сімвалаў”, — гаворыцца ў дакуменце.

У чым менавіта заключаецца «відавочная дэманстрацыя» і «адкрытае нашэнне» і ці адносіцца да гэтага, напрыклад, нашэнне нацельнага крыжыка, не паведамляецца.

У рэлігійнай сферы праект пастановы таксама прадугледжвае недапушчэнне дыскрымінацыі па рэлігійным прынцыпе, абавязвае «не прымяняць (прапагандаваць) у мэтах аказання медыцынскай дапамогі метады і сродкі акультнага характару і не адпавядаючыя метадам аказання медыцынскай дапамогі і (або) клінічным пратаколам дыягностыкі і лячэння».

Дакумент таксама фактычна забараняе крытыку медпрацаўнікамі сістэмы аховы здароўя, рэгулюе даўжыню і празрыстасць халатаў, прадугледжвае незалежнасць медперсаналу ад любых партый і арганізацый, патрабуе ўстрымлівацца ад рэкламы прафесійнай дзейнасці, заклікае да павагі, спагады, гуманнасці, ветлівасці, талерантнасці, стрыманасці, калегіяльнасці, дэмакратычнасці, неканфліктнасці, прыватнасці.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі